2019-09-20, 18:40

Feb 27, 2012 — Notify Users module, ver. 0.5 released — user can choose between sending single message (...) »

2013-01-28, 08:32

19 студзеня 2013 у Гродне трагічна загінуў паэт, журналіст і мой сябар (...) »

2009-10-14, 07:19

The site Litaratura.org is devoted to Belarusian literary works and translations. (...) »

2009-01-12, 20:46

Late November 2008 marked the 20th anniversary of the official founding of the Belarusian (...) »

Registered User Area Log into This Site
Show Credits... Credits
~ / Articles Revisited / Улюбёнае Гродна $_
Улюбёнае Гродна
2008-10-12, 19:29
Language: Belarusian

Увосень урэшце давялося выхінуць за мяжу — думка аб гэтым была даўно. Не было кампаніі і зручнай нагоды. Апошняе трапілася ў выніку маіх досыць умоўных дачыненьняў з бацькоўскім аб’яднаньнем АБ-БА. Гэтая сябрына займаецца шырокім спэктрам справаў зьвязаных з навучаньнем беларускай мовы ў Беластоку і ўзгадаваньнем маладога пакаленьня ў духу пашаны для беларускай спадчыны Падляшша.

Гэтая галерэя як паказ слайдаў у ангельскім анонсе майго тэксту.

Хаця ў Гродне бываў і раней, кожны раз прыяжджаю сюды зь неўтаймаванай радасьцю і цікаўнасьцю. Апошняя мая паездка туды выпала ці не ў самы вялікі разгар работаў па рэканструкцыі горада. Паўсюдна прысутнічалі капаркі і бульдозеры, шмат якія вуліцы ляжалі паразворванымі... Калі запытаў я знаёмую, а навошта ж усё гэта, тая зьдзіўлена перапытала: „Ну как, навошта? Красива будзе!” Раўнабежна гэткім галасам пра будучую красу Гродна гісторыкі і актывісты недзяржаўных арганізацыяў заяўлялі пра руйнаваньне ўладамі гістарычнага вобліку горада. Гэта быў 2005 год...

А цяпер быў кастрычнік 2008 г. і мой плян быў сьціплы: пахадзіць па горадзе, купіць самае неабходнае, перакусіць чабурэкаў на абед і, неяк пры нагодзе, набрацца як мага болей жыцьцёвага аптымізму... Гэты плян споўніўся на ўсе сто працэнтаў.

Уся наша бацькоўская група — больш за 40 чалавек — толькі ўсяго і мела да работы як швэндацца туды і назад вулачкамі горада на Нёмане. Спачатку была зладжаная экскурсію пад кіраўніцтвам гіда Тацьцяны Казак (#4, у цэнтры). Потым пачаўся гэтак званы свабодны час, што практычна пераклаўся на час пакупак. У мяне тыя пакупкі пачаліся і завяршыліся на адной пляшцы славянскага бальзаму і адной белавежскай настойцы. Але ў выпадку большасьці жанчынаў быў гэта час сапраўднай жарсьці — ільняныя ручнікі ды абрусы, касмэтыка, інтымныя дэталі бялізны, кубікі, кіляграмы цукерак ды пячэньня, сьметанковае масла, ды шмат-шмат чаго іншага, чаго нельга ўжо ўзгадаць і пералічыць хаця б дзеля адной гістарычнай справядлівасьці.

Паабедаў „абавязковымі” пры нагодзе выезду ў Гродна чабурэкамі недалёка карчмы, што па вул. Дамініканскай-Савецкай (#12, #13). Хто-ніхто з жанчынаў, якія ўдзельнічалі ў экскурсіі і мелі ахвоту пакаштаваць чабурэкаў, не маглі дараваць, што ня ўзяў я іх з сабою, але ў апраўданьне я цьвёрда заявіў і надалей заяўляю, што абстаноўка таго кафэ-чабурэчні ня вельмі падышла б пад іхні густ.

Аптымізму, за якім я паехаў у Гродна, было дастаткова, каб наўцягваць яго і ў сябе, і нават выпраменьваць ім на іншых удзельнікаў. У першым выпадку Барбара Пякарская (#47) сказала мне нямала мілых словаў, што я яшчэ ня страчаны для грамадзтва (яно, аднак, усё больш страчанае для мяне), бо рашыўся далучыцца і паехаць з усёю групай (#24, #25-26). У другім жа выпадку, гэта я суцешыў Альжбету Вап (#30, у цэнтры), якая напярэдадні зьвянчала сваю хрэсьніцу і выглядала фінансава прыбітай. Справы маюцца цалкам добра, — сказаў я ёй, — калі наступнага дня пасьля такога вясельля ты ў змозе паехаць у замежную экскурсію.