2019-06-27, 00:26

Feb 27, 2012 — Notify Users module, ver. 0.5 released — user can choose between sending single message (...) »

2013-01-28, 08:32

19 студзеня 2013 у Гродне трагічна загінуў паэт, журналіст і мой сябар (...) »

2009-10-14, 07:19

The site Litaratura.org is devoted to Belarusian literary works and translations. (...) »

2009-01-12, 20:46

Late November 2008 marked the 20th anniversary of the official founding of the Belarusian (...) »

Registered User Area Log into This Site
Show Credits... Credits
~ / Articles Revisited / „Народны Альбом” пасьля 10 гадоў $_
„Народны Альбом” пасьля 10 гадоў
Movie player requires flash plugin, javascript, and multimedia-aware browser.

„Сьнежань, студзень i люты” (2:07), Беласток, 7 верасьня 2008 г.

2008-09-21, 22:00
Second part was reprinted from „Ніва. Тыднёвік беларусаў у Польшчы”
Language: Belarusian

Ну і трапілася на зыходзе гэтага лета адна напраўду сантымэнтальная нядзеля. Беластоцкі асяродак культуры абкатваў якісьці свой шматкультурны праект ды ў яго рамках запрасіў на канцэрт музычны тэатар „Народны Альбом”. Паслухаць песень, акрамя людзей майго пакаленьня і ўзросту, прыйшлі таксама нашы дзеці. Ня дзеці ўжо, па-праўдзе, а моладзь, якая ўвайшла акурат у пэрыяд фармаваньня сваіх музычных ды ўсякіх іншых густаў.

Без малога 10 гадоў назад „Народны Альбом” ужо раз выступіў у Беластоку — у той час выступ гэты ня меў афарбоўкі афіцыёзу — у 1999 годзе запрасіла музыкаў у Беласток літаратурнае таварыства, а цяпер прыехалі яны на імпрэзу ладжаную з гарадзкога бюджэту. Уражаньне засталося такое, што не састарэлася ні музыка, ні ейныя выканаўцы (як віно яны, сьцьвердзіў Юры Каліна :^).

26 сьнежня 1999 г. я напісаў тэкст для беластоцкай газэты „Ніва” пра першы канцэрт у Беластоку, а 7 верасьня 2008 г. — зьняў некалькі відэакліпаў з другога выступу „Народнага Альбому”. У дадатак, дапамагаючы апошнімі днямі рабіць сайт свайму сыну, я нарэшце сам сабе акуратна высьветліў як праяўляць на старонцы ўвесь гэты мультымэдыйны груз. Усё разам стала добрай нагодай, каб даць другое жыцьцё для таго майго тэксту 10-гадовай даўнасьці. Вось ён...

„Народны Альбом” як люстэрка стагоддзя

Пашанцавала і Беластоку. Пяць хвілін да эпахальнага пералому наш горад наведаў музычны тэатр „Народны Альбом” — супольны праект беларускіх рок-гуртоў („Крыві”, „Новае Неба”, „Н.Р.М.”, „Уліс”). Глядзела і слухала гэтае відовішча ўся ўзроставая праслойка Беластока. У малодшых песенькі выклікалі ўсмешку, а ў старэйшых, бывала, і выціскалі слёзы. Ніхто, аднак, не застаўся абыякавым — усе на канец, устаўшы з месц, доўга апладзіравалі артыстам.

Movie player requires flash plugin, javascript, and multimedia-aware browser.

„Простыя словы” (3:08), Беласток, 7 верасьня 2008 г.

Канцэрт, які 12 снежня г.г. адбыўся ў лялечным тэатры ў Беластоку, стаў магчымым дзякуючы ініцыятыве літаратурнага таварыства „Карткі” (аднайменны часопіс выпусціў таксама частку тэкстаў „Народнага Альбома” ў перакладзе на польскую мову). Фінансава ўспамаглі ўвесь праект, між іншым, Цэнтр грамадзянскай адукацыі Польшча-Беларусь і Беларускае аб’яднанне студэнтаў.

Сюжэт спектакля даволі просты. Праз мястэчка на беларуска-польскім памежжы пракочваецца навальніца гісторыі, а мы бачым тую гісторыю ў люстэрку душы простых жыхароў, у іхняй радасці, надзеі, смутку. Усё абмежавана тут і завязана ў мяшочак правінцыйнасці, які становіцца завершаным светам — як у літаральным, так і літаратурным сэнсе. Вільні і Варшавы з’яўляюцца ў гэтым свеце толькі ў выглядзе лістоў або мрояў пра... „лепшае” жыццё. У нашым беластоцкім правінцыйным мяшочку мы знаходзім дакладна той жа сусвет. Смела можам мы пакінуць думку пра нашы „агульнаеўрапейскія кантэксты”, „выключныя значэнні” ці „спецыфічныя сітуацыі”. „Агульнаеўрапейскія кантэксты” характэрныя перш за ўсё касмапалітызмам складу думкі, які грунтуецца на нацыянальнай ідэі як пройдзеным і завершаным этапе, а ў нашым выпадку мы ўсё яшчэ маем дачыненне са строгім нацыяналізмам (у нармальным значэнні гэтага слова, а не ў скарабачаным усходнім і радзімым бальшавізмамі) і прывязанасцю да свайго (традыцыі, культуры, кавалка зямлі). „Народны Альбом” з’яўляецца ў гэтым сэнсе адбіткам беларускай гісторыі ўсяго нашага стагоддзя. І хаця стагоддзе тое ў матэматычным вымярэнні будзе яшчэ працягвацца цэлы год, то змена адзінкі на двойку ў календары выклікае ў кожнага з нас пачуццё пэўнай вялікай завершанасці ўжо цяпер. Беларускасць усе 100 гадоў была абмежавана (і застаецца надалей) да правінцыйнага абсягу — гэтак яно маецца ў выпадку герояў „Народнага Альбома” ды іхняга роднага мястэчка, гэтак яно маецца і ў кожным іншым выпадку, калі наогул маецца.

Беларускай мове не пашанцавала на трывала ўвайсці і замацавацца ў інстытуцыянальных формах жыцця дзе-небудзь. Яна ўсё жыве без канкрэтнага месца жыхарства, без прапіскі. Прапіскай такой можа паслужыць адно літаратурная або песенная творчасць, якая апірышча ў нацыянальнай і дзяржаўнай ідэі не мае. На жаль, нельга сказаць, што наша беларускае стагоддзе завяршаецца лепш, чым яно пачалося.