2019-09-20, 18:41

Feb 27, 2012 — Notify Users module, ver. 0.5 released — user can choose between sending single message (...) »

2013-01-28, 08:32

19 студзеня 2013 у Гродне трагічна загінуў паэт, журналіст і мой сябар (...) »

2009-10-14, 07:19

The site Litaratura.org is devoted to Belarusian literary works and translations. (...) »

2009-01-12, 20:46

Late November 2008 marked the 20th anniversary of the official founding of the Belarusian (...) »

Registered User Area Log into This Site
Show Credits... Credits
~ / Articles Revisited / Тамаш упершыню зьняўся са сваім ідалам $_
Тамаш упершыню зьняўся са сваім ідалам
Click To View A Full Size Image...

Джо Бонамаса і Тамаш Максімюк

2009-07-18, 12:46
Language: Belarusian

У апошнія гады можна было прасачыць-выслухаць два дні „Басовішча” ды так і не пачуць ніводнага гітарнага сола. Атрымліваецца, выканаўцу часта дастаткова ўкласьці адпаведны маніфэст у тэкст і ён гэтым задаволены. Замнога наслухаліся панку — сьцьвярджае пра такую дэкляратыўнасьць мой сын Тамаш, любіцель клясычнага падыходу да выкананьня рок-музыкі. У Тамаша, які прайшоўшы школу клясычнай гітары стаў таксама займацца рок-музыкай, ва ўзорнай кампазыцыі акрамя выразнага лейт-матыву мус быць і гітарнаму солу...

Movie player requires flash plugin, javascript, and multimedia-aware browser.

Joe Bonamassa, „So Many Roads” — Сувалкі, 17 ліпеня 2009 г.

Хаця 2009 год стаў годам 20-га юбілею Фэстывалю Музыкі Маладой Беларусі „Басовішча”, у першы яго дзень — 17 ліпеня — мы вырашылі зьезьдзіць не ў Гарадок, а ў трошку больш адлеглыя ад нашага Беластоку Сувалкі, дзе пад шыльдай і патранатам тамашніх гарадзкіх уладаў адбываўся Сувальскі Блюз-Фэстываль. Найважнейшай інсьпірацыяй дзеля гэтай пілігрымкі стала вестка, што ў фэстывалі возьме ўдзел амэрыканскі блюзмэн Джо Бонамаса (Joe Bonamassa). Мой Тамаш сьпярша вычытаў гэтую інфармацыю на афіцыйным сайце артыста, а пазьней яшчэ знайшоў яе і на сайце сувальскага фэстывалю. Адпаведна раней Тамаш намовіў мяне яшчэ выпісаць зь інтэрнэт-кнігарні альбом Дж. Бонамасы „Sloe Gin” з намерам, каб пасьля канцэрту ў Сувалках неяк падысьці-прабіцца да артыста і папрасіць ягоны аўтограф на гэтым CD-кружку. Гэткай бачылася нам нашая праграма-максымум. Канцы-канцоў яна перавыканалася на дадатковыя працэнтаў 20 — супольны здымак дзейнага віртуоза гітары з 17-гадовым юнаком, які пасьлядоўна да гэткай віртуознасьці крочыць.

Movie player requires flash plugin, javascript, and multimedia-aware browser.

Joe Bonamassa, „Sloe Gin” — Сувалкі, 17 ліпеня 2009 г.

Дж. Бонамаса сам сьцьвярджае, што ў сваім жыцьці меў многа шчасьця і дзякуючы гэтаму ягоны ўваход у музыку быў надзвычай лёгкі. Бацька Бонамасы — уласьнік крамы з гітарамі, кліентамі якой былі самыя значныя ў музычным сьвеце гітарысты. Малады Бонамаса ад маленства ўзрастаў у асяродзьдзі рок-музыкі ды быў перанасычаны ейным культам. Варта пры нагодзе гэткай шчырасьці ўсё ж адзначыць, што такое шчасьце — далёка ня ўсё. Багацьце здольнае зламаць чалавека нароўні зь нягодамі лёсу — калі ёсьць грошы, дык можна і нічога не рабіць. Для заіснаваньня на музычным фірмамэнце патрэбныя яшчэ талент і працавітасьць — абедзьве гэтыя якасьці ў маладога Бонамасы аказаліся ды ён імі ўмела скарыстаўся. Музычная прэса залічвае сёньня Дж. Бонамасу ў лік самых яркіх зорак сучаснага блюза, нароўні з такімі артыстамі як Б. Б. Кінг і Стывэн Рэй-Вон. Паводле гэтай жа прэсы, Дж. Бонамаса перажывае якраз пік сваіх музычных магчымасьцяў... Судзіце самі (відэазапісы робленыя „з рукі” ў натоўпе).

Сувальскі Блюз-Фэстываль можна ў некаторай ступені палічыць калькай „Басовішча” — адбываецца ён, хаця і ў самім цэнтры гораду, але сярод зелені і дрэваў. На роўненька падстрыжанай і нібы пыласосам прыбранай траве гарадзкога парку гуляюць цэлыя сем’і. Прадаюцца там смажаныя каўбаскі, кава, а піва як і ў Гарадку — ліецца струмянямі. Канцэрты адбываюцца на дзьвюх сцэнах, якія аддаленыя ад сябе мэтраў сто. Калі на адной сцэне канцэрт хіліцца да завяршэньня, дык на другой апаратура ўжо падрыхтаваная і настроеная пад наступнага выканаўцу. Няма ні адной хвіліны перапынку ці збою на зацяжныя настройкі інструмэнтаў, якія мы ведаем з „Басовішча” („Эй, Серёг, клавишы на мониторы, пожалуйста...”). Артыст выходзіць і зь першай па апошнюю хвіліну свайго кантракту выконвае музыку. У гэтым сэнсе Сувальскі Блюз-Фэстываль пазбаўлены ўсіх хібаў і недарэчнасьцяў „Басовішча”, якое, колькі б ні наракаць на ягоныя арганізацыйныя недастаткі, цягам 20-ці гадоў захавала аднак свой некамэрцыйны характар і дух Адной Вялікай Імправізацыі.