2018-04-27, 08:25

Feb 27, 2012 — Notify Users module, ver. 0.5 released — user can choose between sending single message (...) »

2013-01-28, 08:32

19 студзеня 2013 у Гродне трагічна загінуў паэт, журналіст і мой сябар (...) »

2009-10-14, 07:19

The site Litaratura.org is devoted to Belarusian literary works and translations. (...) »

2009-01-12, 20:46

Late November 2008 marked the 20th anniversary of the official founding of the Belarusian (...) »

Registered User Area Log into This Site
Show Credits... Credits
Worthwhile Services
Refresh My Local Time (GMT+1)... Apr 27, 2018 — 08:25
  • Russian Federation (2)
    United States (5)
  • Today (103)
  • Yesterday (451)
~ / Articles Revisited / Пякучы недахоп чысьціні гуку $_
Пякучы недахоп чысьціні гуку
Movie player requires flash plugin, javascript, and multimedia-aware browser.

Н.Р.М./ Мроя, „Белы сьцяг”, „Зямля” — Гарадок, 18 ліпеня 2009 г.

2009-07-19, 15:17
Language: Belarusian

Пасьля канцэртаў польскага гурту „T.S.A.” і амэрыканскага блюзмэна Джо Бонамасы ў Сувалках гарадоцкае „Басовішча” (18 ліпеня 2009 г.) не гучала ўжо для мяне так пераканаўча як мінулымі гадамі. Я асьведаміўся, што будучы зьвязаны з гарадоцкім фэстывалем не да канца ўцямнымі нават мне самому эмацыйнымі ніткамі, я кожны год прыдаю фэстывалю нейкую дадатковую афарбоўку — гляджу на яго і слухаю яго не такім, якім ён насамрэч, але такім, якім я хацеў бы яго бачыць і пачуць.

Click To View A Full Size Image...

Арганізатары „Басовішча” 1992 г. — Барбара Пякарская і аўтар гэтых радкоў

Людзі ж, наагул, глядзяць на музыку інакш — яны езьдзяць з канцэрту на канцэрт, з фэстывалю на фэстываль і параўноўваюць. Гэта было для іх прафэсійна, а гэта — не да канца прафэсійна. Гэта гучала для іх чыста і віртуозна, а гэта — зьлёгку какафанічна. Лёсам, здаецца, не да канца выпадковага выпадку гэткую пэрспэктыву займеў на момант і я ў дачыненьні да — скажу без ваганьняў — крышачку майго „Басовішча”.

Няма на „Басовішчы” (а можа лепш трэба было б сказаць: у беларускім року) чысьціні гуку, нейкай такой мэтафарычнай спрошчанасьці, якая трапляе чалавека зразу ў само сэрца. Няма гэтага ў адметнай колькасьці, бо яркія выключэньні былі і ёсьць. Можа гэта я сам з гадамі так перамяніўся, што шукаю-выглядаю ў беларускай музыцы ня ведаць чаго, але я перакананы, што і большасьць людзей, гэтаксама як і я, прагная нечага, што можна было б назваць „паэтычна спрошчаным у лёгказапамінальныя лейт-матывы пасланьнем музыкі”.

Music player requires flash plugin, javascript, and multimedia-aware browser.

Уліс, „Краіна доўгай белай хмары” — аўдыётрэк аднайменнага альбому; чысьціня, якой пасьля 1992 году я ўжо ніколі не пачуў

На гэтым фоне нязьменна чыста, лёгка й віртуозна заўжды гучаў ды надалей гучыць гурт „Н.Р.М.” (або ўзноўленая на момант у гэтым годзе „Мроя”). Я зь нескрываным задавальненьнем паставіў на пачатку запіс дзьвюх кампазыцыяў „Мроі”, якія прагучалі на юбілейным „Басовішчы”. Я ўпэўнены, што ніводнага чалавеку майго пакаленьня, які паслухае гэты запіс, ня варта і пытаць, хто быў узорам для „Мроі” — пытаньне было б занадта банальнае. „Мроя” адным сваім альбомам „Дваццаць восьмая зорка” зьліла плынь беларускага року з агульным рэчышчам сымбаляў моладзевай культуры г.зв. заходняга сьвету. Выявілася, што мова сымбаляў беларускай культуры ды сама беларуская мова ў гэтым рэчышчы гучыць вельмі натуральна, пераканаўча й чыста. Мяне яшчэ ўразіла ў Гарадку дэталь, што гітарыст „Мроі” нават вонкава нагдваў Стывэна Морса — ён ня тое, што гэтага не хаваў на гарадоцкай сцэне, але нават і стараўся паводзіць сябе гэтак жа. „Мроя” ўзнавілася на хвілін 20 з нагоды 20-годзьдзя „Басовішча” — здагадваюся, што музыкі самі ўсё так задумалі, каб на момант павеяла клясыкай року і ягонай даўнінай. Як для мяне, дык павеяла.

Зьнізу два іншыя відэазапісы зь юбілейнага „Басовішча” — абодва ў фармаце flv (Flash Video), які вы зможаце раскрыць у RealPlayer або Winamp.

Download This Attachment... Нэйра дзюбель, „Сукі” — Гарадок, 18 ліпеня 2009 г.
Last modified: 2009-07-19, 00:00 — Size: 33,12 MB — Users: 50 — Downloads: 60
Download This Attachment... Уліс, „Краіна доўгай белай хмары” — Гарадок, 18 ліпеня 2009 г.
Last modified: 2009-07-19, 00:00 — Size: 10,94 MB — Users: 71 — Downloads: 174
Click to show a form...Click to hide the form... Write a comment
  • Required fields are marked with *.
  • Comments are published after the approval of the site owner, who is a human rather than a wind-fast computer program so please be patient.

* Code:
 
Get another image...Enter this code into the appropriate field of the form while submitting an e-mail or a comment. If you have trouble with reading it, generate another...