2018-04-27, 08:24

Feb 27, 2012 — Notify Users module, ver. 0.5 released — user can choose between sending single message (...) »

2013-01-28, 08:32

19 студзеня 2013 у Гродне трагічна загінуў паэт, журналіст і мой сябар (...) »

2009-10-14, 07:19

The site Litaratura.org is devoted to Belarusian literary works and translations. (...) »

2009-01-12, 20:46

Late November 2008 marked the 20th anniversary of the official founding of the Belarusian (...) »

Registered User Area Log into This Site
Show Credits... Credits
Worthwhile Services
Refresh My Local Time (GMT+1)... Apr 27, 2018 — 08:24
  • Russian Federation (2)
    United States (5)
  • Today (103)
  • Yesterday (451)
~ / Articles Revisited / Халодны блюз 16-й восені бардаў $_
Халодны блюз 16-й восені бардаў
Movie player requires flash plugin, javascript, and multimedia-aware browser.

Лявон Вольскі выконвае „Халодны блюз” (альбом „Акустычныя канцэрты канца XX ст.”, 1999) — Беласток, 25 кастрычніка 2009, фрагмэнт

2009-11-08, 10:15
Language: Belarusian

Ня так то і проста было пачуць песьню „Халодны блюз” у жывым выкананьні Лявона Вольскага і гурту „Н.Р.М.” цягам апошняга дзесяцігодзьдзя.

Здарылася гэта 25 кастрычніка ў час фінальных канцэнтаў XVI Фэстывалю беларускай бардаўскай ды аўтарскай песьні „Бардаўская восень 2009” у Беластоку. Лявон Вольскі і сам прызнаў, што апошнімі гадамі гурт выконваў гэтую песьню нячаста — яна належала да рэпэртуару „Н.Р.М.” у 90-х гадах мінулага стагодзьдзя.

У мяне самога вялікі сантымэнт да гэтага кавалку „Н.Р.М.” — увесь час жывое ўва мне прыемнае зьдзіўленьне, якое я дасьведчыў у той момант, калі ўпершыню выслухаў альбом „Акустучныя канцэрты канца XX ст.”. Альбом гэты ў чарговы раз пацьвердзіў вялікую клясу „Н.Р.М.” ды паставіў шмат якія добра вядомыя кампазыцыі гурту ў новы ды сьвежы кантэкст. А калі „Н.Р.М.” сыграў на акустычную манеру ўлісаўскае „Радыё Свабода”, дык у той момант, памятаю, я сабе падумаў, што гэтая песьня спакойна магла б быць напісаная і „Н.Р.М.”. (На днях прачытаў, што 15-годзьдзе свайго існаваньня „Н.Р.М.” зьбіраецца адсьвяткаваць менавіта акустычным канцэртам.)

Песьня ж „Халодны блюз” павінна была, па-мойму, прагучаць на „Бардаўскай восені” ўжо даўно. Ёсьць у ёй нейкая такая невыказная чароўнасьць, якая прыродна ўпісваецца ў гэты фэстываль: ёсьць там рэфлексіўнасьць, настальгія, памяркоўнасьць, словам — усе колеры восені, якая ў песьні наўпрост згадваецца па сваім імені. Не было б вялікай крыўды ў тым, каб гэтая песьня хоць раз гучала ў час кожнага выпуску „Бардаўскай восені” як лейт-матыў гэтага фэстывалю.

Click to show a form...Click to hide the form... Write a comment
  • Required fields are marked with *.
  • Comments are published after the approval of the site owner, who is a human rather than a wind-fast computer program so please be patient.

* Code:
 
Get another image...Enter this code into the appropriate field of the form while submitting an e-mail or a comment. If you have trouble with reading it, generate another...