Лявон Вольскі і Павал Трацяк ламаюць фармат фэстывалю — песьня „Тры чарапахі” (3:55), Бельск-Падляшскі, 24 кастрычніка 2008 г.
Ва ўмовах Беларусі музычныя фэстывалі такога ўзросту не дасягаюць, — сказаў 24 кастрычніка са сцэны Бельскага Дома Культуры Лявон Вольскі.
Сказаў ён гэта пра 15-ы выпуск Фэстывалю „Бардаўская Восень”, які штогадова ладзіцца Зьвязам Беларускай Моладзі (ЗБМ), арганізацыяй, якая гуртуе моладзь беларускай нацыянальнай меншасьці ў Польшчы.
Л. Вольскі ў гэтым жа кантэксьце згадаў і пра фэстываль „Басовішча”, які пераступіў ужо парог паўналетнасьці ды праз год адгучыць 20-ы ягоны выпуск.
| Бардаўская восень”, Бельск-Падляшскі, 24-25 кастрычніка 2008 г. | ||
| [4] Тацьцяна Беланогая | [5] Кася Камоцкая | [6] Піт Паўлаў, Вэраніка Круглова |
| Першая «« [1] [2] »» Апошняя | ||
| Фота © Аляксандра Максімюка | ||
Гэтая галерэя як паказ слайдаў у ангельскім анонсе майго тэксту. Значна паўнейшая за маю галерэя „Бардаўскай восені” 2008 г. знаходзіцца на сайце арганізатара фэстывалю — sonca.org. Шмат удалых фотак зь беларускіх імпрэзаў робіць Лукаш Сьцепанюк ды памяшчае іх на сваім фотасайце.
Іграе ды сьпявае гурт „Босае сонца” (4:29), Бельск-Падляшскі, 25 кастрычніка 2008 г.
І „Басовішча”, і „Бардаўская восень” задумваліся іхнімі заснавальнікамі як мерапрыемствы для мацаваньня нацыянальнай гордасьці і тоеснасьці сярод тутэйшай моладзі, карані якой больш ці менш глыбока засаджаныя ў глебе нацыянальнай меншасьці Падляшша. У пачатку 90-х гадоў мінулага стагодзьдзя, калі беларуская дзяржава выбівалася на незалежны быт так у палітычным, як і інтэлектуальным пляне, спадзеву на шырэйшую ролю „Басовішча” і „Бардаўская восені” мабыць ніхто і не рабіў. Яны (беларускія выканаўцы) едуць да нас, бо там (у Рэспубліцы Беларусь) пакуль няма музычных мерапрыемстваў, якія адпавядалі б нашым, калі вымяраць іх меркамі пэўнай „непрымушанасьці” або „духоўнай свабоды”. Так, прынамсі, думалася мне (я аднак упэўнены, што ня мне адзінаму).
Аляксандар Памідораў выконвае жыдоўскую народную песьню „Lomir zich iberbetn” (5:42), Бельск-Падляшскі, 25 кастрычніка 2008 г.
Сытуацыя з „Басовішчам” і „Бардаўсай восеньню” значна змянілася, калі з году ў год у самой Беларусі мерапрыемстваў такога фармату аказвацца ня стала. Фэстывалі сталі форумамі для і дзеля Беларусі — мерапрыемствамі, дзе беларускім выканаўцам у час канцэрта не адключаюць ток; месцам, дзе прыежджыя беларусы дэманструюць ня толькі сваю мастацкую, але і грамадзянскую пазыцыі.
Юбілейны нумар „Бардаўскай восені” вонкава выявіўся ў адсутнасьці конкурснай часткі — два галоўныя фэстывальныя дні ў Бельску-Падляшскім былі насычаныя значнымі і ўдалымі музычнымі праектамі, як хаця б фінальнае выкананьне п’есы „Народны Альбом” (зь яго прэзэнтуецца тут відэазапіс песьні „Lomir zich iberbetn”; зусім на палях хочацца падзякаваць тэхналёгіям, якія сёньня дазваляюць лёгка рабіць гука- і відэазанатоўкі, да якіх з прыемнасьцю можна вяртацца пасьля месяцаў або і гадоў ад самой падзеі).
Лявон Вольскі і Павал Трацяк у стылі 60-х гадоў — песьня „Такога няма нідзе” (3:48), Бельск-Падляшскі, 24 кастрычніка 2008 г.
Два фэстывальныя дні ў Бельску гэта далёка ня ўсё, што прапанавала сёлета „Бардаўская восень” — асобныя канцэрты адбыліся ў Гайнаўцы, Ворлі ды ў эфіры беластоцкіх радыёстанцый. Пабываць усюды звычайна не хапіла ані часу, ані г.зв. арганізацыйных магчымасьцяў — давялося пра гэта толькі пачытаць у тэксьце Ілёны Карпюк (на 2-й фотцы) у газэце „Ніве”.
На іншых прыкладзеных тут відэазапісах гучыць гурт „Босае сонца” (у мінулым і гэтым годзе ён надта ж спадабаўся маёй Ірэне) ды Л. Вольскі з гітарыстам Паўлам Трацяком.
Л. Вольскі сваім мастацкім фарматам выходзіць далёка па-за якія-колечы рамкі. У п’есе „Народны Альбом” Л. Вольскаму дастаткова некалькіх шапак за ўсе рэквізыты, каб вокамгненна-незаўважна пераўвасабляцца з падпітага пралетара Юзіка ў манернага актора, які зачароўвае паненак сваім сьпевам па-польску. З падобнай жа лёгкасьцю і дасьціпнасьцю Л. Вольскі выконвае гард-рок-песьню „Тры чарапахі”, прыдаючы ёй афарбоўку аўтарскай балады.
- Required fields are marked with *.
- Comments are published after the approval of the site moderator, who is a human rather than a wind-fast computer program so please be patient. Off-topic comments are definitely removed.
| Enter this code into the appropriate field of the form while submitting an e-mail or a comment. If you have trouble with reading it, generate another... |

